Паспрабуйце вызначыць!


Паспрабуй вызначыць, як утварылася назва тваёй мясцовасці!



Картинки по запросу ответ

Лінгвістычная даведка
Цікава, што найбольш распаўсюджанымі словаўтваральнымі фармантамі айконімаў Мінскай вобласці з'яўляюцца наступныя 
  • пачатковым спалучэннем за- (Заазер’е, Залессе, Залужжа, Зарэчча, Заполле, Задуброўе, Забалоцце і інш.). У гэтую групу ўваходзяць пераважна айконімы, этымалогія якіх звязана перш за ўсё з прыроднымі ўмовамі мясцовасці;
  • назвы з фармантам –ічы амаль усе з’яўляюцца антрапаайконімамі – найменнямі, утворанымі ад імён або прозвішчаў жыхароў: Цімкавічы, Кузьмінічы, Грыцэвічы, Дзмітрывічы, Багушэвічы, Бялавічы, Міхеевічы, Мацевічы, Мікулічы, Крацэвічы, Карчакавічы, Дзядзілавічы, Ярмолічы, Варонічы, Івонцавічы, Більцавічы, Кузьмічы, Ілішчавічы і г.д.;
  • фармант – шчына адносіцца да значных па памерах тэрыторый, урочышчаў, былых уласніцкіх земляў: Мікалаеўшчына, Костаўшчына, Маісееўшчына, Садоўшчына, Сасноўшчына, Лёпаўшчына, Татараўшчына, Ляхаўшчына, Анцэлеўшчына, Відэйкаўшчына і інш.;
  • суфіксы прыналежных прыметнікаў (-оў-, -ёў-, -ін-, -ын-) дастаткова частотна сустракаецца ў айконімах Мінскай вобласці: Каралёў Стан, Котава, Божына, Вінорава, Міхалёва, Барсучына, Восава, Плісічына, Крычына, Юзафова, Мікуліна, Асташкава, Пятрылава і інш.;
  • суфікс –к-  з’яўляецца адметным суфіксам беларускай мовы і выяўляецца ў назвах паселішчаў Пружанка, Сялянка, Старая Князеўка, Трасцянка, Матылянка, Васільеўка, Галынка, Верхалёўка, Баркі, Дамашкі, Фралоўка, Вязынка, Рыбчанка, Апенькі, Старынкі;
  • суфікс -ян- сустраецца ў множналікавых айконімах Веркаўляны, Валяр’яны, Кавярляны;
  • у айканіміі беларускіх зямель –ск- (-цк-) з'яўляецца глыбока традыцыйнай з'явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Цікава, што такі суфікс адзначаецца з 9-10 стст., у тым ліку ў назвах двух старажытнейшых гарадоў Полацк і Смаленск. Сярод назваў Мінскай вобласці гэты суфікс прадстаўлены перш за ўсё ў назвах такіх населеных пунктаў, як Гоцк, Слуцк, Шацк, якія тэрыятарыяльна знаходзяцца недалёка адзін ад аднаго;
  • сустракаецца сярод назваў Мінскай вобласці і фармант –эц- (-ец-). Напрыклад, Дварэц, Сялец, Асавец, Куранец;
  • дастаткова пашыраны і фармант –цы- , які характэрны перш за ўсё для множналікавых айконімаў (Карэкаўцы, Катлоўцы, Альшэўцы, Сіўцы, Сцешыцы, Бараўцы, Сасноўцы, Лучыцы). 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Вітаем вас на сайце "Міншчына. Мова зямлі", які прысвечаны надзвычай цікавай і захапляльнай тэме. Вандруйце па старонках нашага сайта! Вывучайце! Спасцігайце новае, паглыбляйце ўжо вядомае! Поспехаў у вывучэнні беларускай мовы!